Мазалаўскі карагод запрасіў сёння на свае творчыя пляцоўкі не толькі самадзейных артыстаў ды народных умельцаў, але і тых, хто прывык бавіць вольны час у народных рытмах.
Другі год запар работнікі аддзела культуры, у прыватнасці Мазалаўскі СДК, адраджаюць нацыянальную культуру праз папулярныя віды гульняў. На пляцоўцы пад адкрытым небам шуміць-гудзіць свята, якое аб’ядноўвае і старых, і малых. Запрашэнне на мерапрыемства — сапраўдны гонар, таму калектывы мастацкай самадзейнасці раёна прымаюць яго безадмоўна. Вось і на гэты раз артысты “учынілі” сапраўдны фэст у лепшых нацыянальных традыцыях.