З Дуброўна, дзе праходзіў конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны, прадстаўнікі нашага раёна прывезлі тры дыпломы, два з іх — мазалаўскія артысты.
Узнагароджаны творчы калектыў відэапраекта «Выпечка вясельнага караваю», які прадставілі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка». Дыпломам лаўрэата другой ступені ўзнагарождана салістка вакальнага калектыву «Крыніца» Ірына Толкач з Мазалава ў намінацыі “Сольныя спевы”. А трэці дыплом атрымаў раённы метадычны цэнтр за ўдзел ў выставе традыцыйнай і сучаснай вясельнай атрыбутыкі раёнаў вобласці.
Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у размове за круглым сталом з кандыдатам філалагічных навук, даследчыкам духоўнай культуры Беларусі Янкам Крукам па праблемах сучаснай вясельнай абраднасці.