Сяброўкі Аліна Пагарэлава і Маша Гулідзіна з аг. Акцябрская (на здымку) доўга чакалі гэты дзень. Сёння для іх многае ўпершыню. Ці не з пачатку лета лічылі дні да Першага верасня. І вось яно, свята першага званка, наступіла. Школьная форма, новенькі ранец, першая настаўніца.. Усё гэта назаўсёды застанецца ў памяці, як і першы ўрок, які сёлета пройдзе ў школах пад назвай “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”.

Сімвалічна, што менавіта на першае верасня выпадаюць гэтыя два святы. Школа і пісьменства — неад`емныя паняцці, а гісторыя і сучаснасць арганічна паяднаны.

Ля вытокаў усіх жыццёвых дарог стаіць школа, час вучобы ў якой — гэта перыяд фарміравання асобы, загартоўкі характару, выхавання ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця годнасці.
Свята першага званка адзначаецца ў кожнай сям`і, бо ў кожным доме былі і ёсць ці будуць вучні.
Паважаныя настаўнікі, дарагія вучні, бацькі! Прыміце шчырае віншаванне са святам і найлепшыя пажаданні: вялікіх поспехаў, новых здзяйсненняў, моцнага здароўя. У добры шлях!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.