Плённа ўзнаўляюць рамёствы, уласцівыя для прыдзвінскага краю, умельцы народнага клуба майстроў Віцебскага раёна «Традыцыя», які дзейнічае на базе цэнтра рамёстваў «Адраджэнне».

На здымку: кіраўнік клуба «Традыцыя» Вера Казлова дэманструе ганчарныя вырабы сваіх майстроў

На здымку: кіраўнік клуба «Традыцыя» Вера Казлова дэманструе ганчарныя вырабы сваіх майстроў

Своеасаблівай візітнай карткай цэнтра з’яўляюцца ганчарныя вырабы. На ўсіх раённых мерапрыемствах выклікаюць цікавасць гледачоў выставы ганчароў-керамістаў. Заўсёды ўражваюць збаны, гаршчкі, шкатулкі, спарышы майстра-метадыста Таццяны Гаруновай; вытанчаныя керамічныя формы Алены Запарожчанка і Елізаветы Яроха. Свой накірунак у ганчарнай справе праклалі пражываючыя Сялюцкага дома-інтэрната Кацярына Гаўрыленка і Уладзімір Панічаў.

Стала добрай традыцыяй раз у два гады праводзіць на базе цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» пленэр ганчароў «Гліна спявае», у якім бяруць удзел майстры прыдзвінскага краю.

Высокую ацэнку спецыялістаў атрымалі вырабы нашых рамеснікаў на выставе ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, прымеркаванай да пацвярджэння клубам «Традыцыя» пачэснага звання народны ў канцы мінулага года.

Ніна Сталярэнка.
Фота аўтара.