Пад назвай «Куточак сэрцу дарагі» у мінулую суботу культработнікі і ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка» Мазалаўскага сельскага дома культуры правялі свята вёскі Сакольнікі і канцэрт у Хайсах.
На здымку: падчас свята вёскі ў Сакольніках
У гэты сонечны чэрвеньскі дзень песні гучалі для ўсіх і кожнага, хто завітаў на мерапрыемствы. Жыхары і госці вёсак прыемна адпачылі і былі ўдзячныя артыстам і арганізатарам святаў, бо не так часта яны ладзяцца ў аддаленых населеных пунктах.
На здымку: падчас канцэрта ў Хайсах
Падчас мерапрыемстваў сярод прысутных быў праведзены розыгрыш падпіскі на раённую газету «Жыццё Прыдзвіння» на жнівень. Шчасліўчыкамі сталі: у вёсцы Сакольнікі – Алена Баранава, у Хайсах — Віктар Юркайдзь.
Андрэй Струнчанка,
кіраўнік гуртка Мазалаўскага СДК