Стаўшы традыцыйным праект пройдзе на базе аздараўленчага лагера «Спартакавец» (в. Барвін).

Арганізатары праекта — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА «БРСМ», аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» і аб’яднанне «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Віцебскага раёна — ставяць мэту садзейнічання замацаванню маладых сем’яў на сяле, папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій і моладзевага руху, актывізацыі працы па добраўпарадкаванні падвор’яў, умацавання сямейных традыцый і захавання пераемнасці пакаленняў і г. д.

Згодна палажэнню, у праекце прымаюць удзел маладыя сем’і з дзецьмі, у якіх муж ці жонка знаходзіцца ва ўзросце да 31 года (уключна), з’яўляецца членам ГА «БРСМ» і працуе ў сельгаспрадпрыемстве. Абавязковая ўмова — пражыванне ў сельскім населеным пункце і наяўнасць асабістай падсобнай гаспадаркі.
Заяўкі на ўдзел падаюцца да 2-га жніўня ў РК ГА «БРСМ» на электронны адрас:  vichvad@tut.by ці ideol_rik@tut.by

Тэл. для даведак: +375(33)615-93-88, 66-37-01, 28-75-33.

Конкурсная праграма ўключае 7 заданняў з 5-бальнай сістэмай ацэнкі.  Пераможцаў і ўдзельнікаў праекта чакаюць падарункі і дыпломы.

Ніна Сталярэнка