Самадзейныя артысты і майстры Віцебшчыны прынялі ўдзел у свяце «Спасаўкі», што было прысвечана тром Спасам. Яно адбылося ў Смаленску на тэрыторыі абласнога цэнтра народнай творчасці.
На здымку: майстры «Адраджэння»
У межах мерапрыемства з канцэртнай праграмай выступіў народны ансамбль народнай песні і музыкі «Вераснянка» Мазалаўскага сель-скага дома культуры, у кірмашы народных рамёстваў прынялі ўдзел майстры Віцебскага раённага цэнтра рамёстваў «Адраджэнне».
Як паведаміла дырэктар Мазалаўскага СДК Вольга Жураўская, падчас святочнай праграмы жыхары і госці Смаленска змаглі дакрануцца да народнай творчасці праз удзел у шматлікіх майстар-класах, народных гульнях і абрадах.
На здымку: удзельнікі ансамбля «Вераснянка»
Творчы візіт на Смаленшчыну для артыстаў і майстроў Прыдзвіння — не першы, амаль штогод яны бяруць удзел у мерапрыемствах, што ладзяцца суседзямі.
Андрэй Струнчанка