Агульная плошча выставачнай экспазіцыі складзе больш за тысячу кв.м, плануецца, што ўдзел у выставе прымуць больш за 100 экспанентаў, якія прадставяць каля 500 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, тэле- і радыёпраграм і каналаў з Беларусі, Расіі, КНР, Балгарыі, Літвы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Індыі, Германіі, Турцыі, Грузіі, іншых краін.

Наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з экспазіцыямі беларускіх рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных і электронных СМІ, спецыялізаванымі і ведамаснымі выданнямі, газетамі вышэйшых навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў, навуковых арганізацый.

У гэтым годзе выстава «СМІ ў Беларусі» прапануе медыйнай супольнасці і наведвальнікам насычаную праграму мерапрыемстваў, якая будзе ўключаць у сябе прэзентацыі інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесіі, майстар-класы, флэш-акцыі і іншыя.

Традыцыйна ў рамках выставы пройдуць цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.