У фае Дома культуры і сельскай бібліятэцы  аформілі выставы: дароў прыроды «Ці то ў садзе, ці ў гародзе», дзіцячых малюнкаў «Бульбяны калейдаскоп» і літаратурную «Усё пра бульбу».

На здымку: падчас святкавання Багача

У гульнёвай праграме «Бульбяны бум», прынялі ўдзел як дзеці, так і дарослыя.

Добры настрой удзельнікам свята падчас канцэрта падарыў народны жаночы клуб «Залаты ўзрост» і ўдзельнікі тэатральнага калектыву «Вобраз».

Бульба — любімая страва беларусаў і прысутнічае на стале ў кожнага, таму ўсіх жадаючых удзельніцы «Залатога ўзросту» частавалі прысмакамі з бульбы новага ўраджаю, сярод якіх абавязкова былі дранікі, бульба са шкваркамі, а таксама мазалаўскім квасам.

Свята бульбы прайшло  ўпершыню і спадабалася жыхарам аграгарадка, таму традыцыя ладзіць яго ў верасні пасля збору ўраджаю стане штогадовай, паабяцала дырэктар Мазалаўскага СДК Вольга Жураўская.

А ў мінулую суботу захавальнікі народных традыцый — удзельніцы народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост» і культработнікі Мазалаўскага сельскага дома культуры адзначылі старажытнае свята Багач, прысвечанае заканчэнню ўборкі зерневых. Жыхары і госці аграгарадка змаглі ўбачыць абрад, скіраваны на захаванне дабрабыту, багацця і ўраджайнасці.

Свята народнага календара сабрала гледачоў на пляцоўцы ля сельскага Дома культуры, дзе разгарнулася імпрэза — можна было пачуць народныя спевы, узгадаць прыказкі і прымаўкі, пабачыць побытавыя танцы.

Андрэй Струнчанка