Сярод мноства цудоўных вырабаў прадстаўлены работы майстроў народных мастацкіх рамёстваў — супрацоўнікаў цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» Віцебскага раёна.

Прыцягваюць увагу вырабы сімвалу 2020 года — гліняныя пацукі, якіх зрабілі метадысты-майстры Алеся Сарбаш і Мікіта Шкрэдаў. Анастасія Вінюкова прадставіла навагоднюю ёлку ў змешанай тэхніцы, а Дзіна Даўгяла — кампазіцыю «Навагодняя казка».

Як паведамілі арганізатары выставы, на працягу яе дзейнасці можна не толькі палюбавацца экспанатамі, але і набыць цацкі, святочныя падарункі і ўпрыгожванні, стаць удзельнікам гульнёвых праграм, майстар-класаў, пабачыць выступленні батлеечных калектываў з рэгіёнаў Віцебшчыны.

Андрэй СЕЛЯНІН