За аснову гэтага тралейбуса ўзята мадэль электробуса «АКСМ-433», вядомая таксама як «Vitovt Max», але ён патрабаваў падзарадкі падчас стаянкі, таму для віцебскага парка начынне машыны распрацоўвалі з нуля: дадалі штангі з токаздымальнікамі, сістэму зарадкі ў дарозе, новыя акумулятары — і стварылі ўнікальны тралейбус.

Фота з адкрытых крыніц.

Паклапаціліся канструктары і пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Прадугледжана сістэма зніжэння падлогі ля ўваходных дзвярэй, месцы і адмысловыя мацаванні для інвалідных калясак.

У Віцебску ўжо курсіруюць два тралейбусы гэтай мадэлі, плануецца, што да канца зімы прыедзе і трэцяя машына. «Гарэлектратранс» плануе набыць яшчэ 10 тралейбусаў мадэлі «АКСМ-32100D», якія таксама валодаюць батарэяй для аўтаномнага ходу.

Для абслугоўвання новых машын запатрабуюцца дадатковыя кадры. Філіял ужо абвясціў набор на курсы вадзіцеляў тралейбусаў, выпускнікі якіх змогуць працаваць на самай сучаснай тэхніцы.

Вікторыя РЫЖОВА