Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі работнікі мясцовага Дома культуры.

На здымку: удзельнікі пленэра.

Як паведаміла загадчык Мазалаўскім СДК Вольга Жураўская, пленэр юных мастакоў прайшоў упершыню, а яго асноўнай тэмай сталі краявіды малой радзімы — рачулка Лужаснянка, прырода населенага пункта… Спачатку пленэр планаваўся толькі з удзелам маленькіх жыхароў, але ў ім з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел і дарослыя – бацькі і родныя юных мастакоў.

Акрамя пленэра адбылася акцыя «Чытаем вершы на фоне славутасці», падчас якой мясцовыя жыхары ад маленькіх да дарослых на працягу гадзіны змаглі прачытаць вершы пра ра-дзіму. Асноўнай умовай акцыі было тое, што ўсе яе ўдзельнікі павінны былі прадэкламаваць вершы пад адкрытым небам на фоне славутасці Мазалава — помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя – былой сядзібы дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Віцебшчыны Ігната Антонавіча Манькоўскага.

На здымку: Марыя Рыкунова чытае вершы пра радзіму.

У цяперашні час мясцовыя культработнікі і загадчыца бібліятэкай Ала Магон рыхтуюць цікавую інтэрактыўную выставу «Мая любімая кніга з дзя-цінства», у якой запрашаюць прыняць удзел жыхароў і гасцей Мазалава(адкрыццё выставы запланавана на пачатак ліпеня бягучага года).

Андрэй СТРУНЧАНКА