Летнія месяцы багатыя на святы вёсак, выязныя канцэрты ў аддаленых населеных пунктах.
Работнікі ўстаноў культуры ладзяць шмат іншых цікавых мерапрыемстваў для сельскіх жыхароў. Так, артысты Мазалаўскага сельскага дома культуры разам з аўтаклубам здзейснілі творчае падарожжа з канцэртамі па некалькіх вёсках — Хайсах, Дрыколлі і Буянах.
На здымку: на мерапрыемстве ў вёсцы Дрыколле.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел народны ан самбль народнай песні і музыкі «Вераснянка» (кіраўнік Марына Маясеенка), народны жаночы клуб «Залаты ўзрост» (кіраўнік Ірына Толкач), тэатральны калектыў «Вобраз» (кіраўнік Вольга Жураўская) і загадчык аўтаклуба Уладзімір Княжышча.
Падчас канцэртаў, прысвечаных Году малой радзімы, гучалі песні і вершы пра родны край, веліч беларускага народа, яго творчасць… Традыцыйна жыхароў вёсак артысты пачаставалі хлебам з мукі новага ўраджаю.
На здымку: артысты з жыхарамі в. Буяны.
За добры настрой і чарговую цёплую сустрэчу ў кожным куточку, дзе пабывалі творчыя калектывы, гучалі шчырыя апладысменты. Таксама жыхары вёсак у якасці прызнання і падзякі віталі гасцей кветкамі.
Андрэй СТРУНЧАНКА