Навучэнцы і настаўнікі наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі Віцебскага раённага аддзела ўнутраных спраў, ВУ «Віцебскгаз», Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

единыйРэспубліканская акцыя праводзіцца ў нашай краіне два разы на год: у верасні і лютым. Сёлета школа бяспекі для навучэнцаў з Курына і Заполля пачалася адразу з першым званком.

З прывітальным словам да настаўнікаў і школьнікаў звярнуўся начальнік Віцебскага РАНС Віталь Чайкін. У прыватнасці, ён адзначыў, што ведаць асновы пажарнай бяспекі — гэта адзін з галоўных законаў існавання чалавецтва. Правілы пажарнай бяспекі нельга ігнараваць, бо яны могуць выратаваць жыццё вам і тым, хто знаходзіцца побач.

20200901_131235Кіраўніцтва Запольскай дзіцячага садка – базавай школы ў форме гульні пазнаёміла дзяцей з рознымі відамі небяспекі і спосабамі іх прадухілення, а стварыў вясёлы настрой мерапрыемству сваімі вакальна-харэаграфічнымі нумарамі творчы калектыў школы «Натхненне».

Інтэрактыўная пляцоўка міліцыі, а гэта — аўтамабіль ДАІ і стэнд са зброяй і абмундзіраваннем — не змаглі не прывабіць хлопчыкаў і дзяўчынак. Распавядалі пра прызначэнне розных элементаў баявой экіпіроўкі ўчастковы інспектар ІСН АУС райвыканкама Ігар Кавуноў і старшы інспектар ДПС аддзела ДАІ Віцебскага раёна Аляксандр Станіш.

— Сёння да інспектара ІСН прад’яўляюць высокія патрабаванні. Важна ўмець размаўляць з рабятамі і іх бацькамі, прымаць нестандартныя рашэнні. Калі дзеці бачаць тваю зацікаўленасць, неабыякавасць да іх праблем, то будуць паважаць і давяраць, — адзначыў Ігар Кавуноў.

20200901_131418Памятныя падарункі і трывалыя веды атрымалі школьнікі ад кіраўніцтва ВУ «Віцебскгаз». Міхаіл Казлоў — вадзіцель аўтамабіля, ужо 34 гады нязменна знаходзіцца на варце газавай бяспекі Віцебскага раёна, ён запрашаў першакласнікаў у машыну, знаёміў з прыборамі і прыладамі «газаўшчыкоў».

игорекДа вялікага «чырвонага карабля» — так ласкава сваю машыну называюць работнікі Віцебскага РАНС — стаяла чарга з юных ратавальнікаў яшчэ з пачатку мерапрыемства, бо сапраўдную форму пажарных хацелі прымерыць і дзяўчынкі і хлопчыкі. Напрыканцы акцыі пажарныя паказалі, як змагаюцца з сапраўдным агнём, чым вызвалі ў вучняў мора эмоцый і апладысментаў.

Жыццё і здароўе чалавека — што можа быць важней? Але ў пэўных выпадках на першае месца выходзіць бяспека, бо менавіта ад яе залежыць наш лёс.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА