На выставе прадстаўлены аўтарскія эксклю­зіўныя ўпрыгажэнні з серабра і мельхіёру, падарункі і сувеніры з оніксу, малахіту, мармуру і іншых мінералаў, а таксама абярэгі і талісманы з натуральных камянёў.Тут можна пабачыць каралы,  марскiя ракавiнкі…

Наведвальнікі выставы могуць не толькі палюбавацца самацветамі, але і набыць аўтарскія ўпрыгажэнні майстроў-ювелі­раў з натуральных i паўкаштоўных камянёў, калекцыйныя мінералы, тэматычныя кнігі. Загадчык аддзела АМЦНТ Ала Лялькiна (на здымку) запрашае жыхароў і гасцей абласнога цэнтра акунуцца ў маляўнічы i чароўны свет камня.

Выстава будзе працаваць да 1 лістапада.

Андрэй СТРУНЧАНКА