У мінулым годзе адбыўся І рэспубліканскі конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», прысвечаны Году малой радзімы.

ініцыятарам правядзення дадзенага мерапрыемства выступіў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Але з-за эпідэміялагічнай сітуацыі падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджвання прайшла зусім нядаўна. У творчым спаборніцтве прыняў удзел жыхар аграгарадка Мазалава, пазаштатны аўтар «раёнкі», краязнаўца Андрэй Струнчанка (на здымку), які стаў пераможцам у намінацыі «Краязнаўчы далягляд». Усяго ж на суд журы было прадстаўлена больш за 800 работ удзельнікаў з розных куткоў Беларусі, 200 з якіх увайшлі ў спіс лепшых. Наш зямляк даслаў на конкурс уласны праза­і­чны аповед-падарожжа па сцяжынках свайго роднага краю — Мазалава, дзе апісаў любімыя, непаўторныя і прывабныя мясціны. Таксама конкурсны твор уключыў яго вершаваныя радкі.

Віншуем Андрэя з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!

В. ЖУРАЎСКАЯ, загадчык Мазалаўскага СДК