Арганізавалі мерапрыемства работнікі мясцовых Дома культуры і сельскай бібліятэкі.
Падчас свята хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па тэматычных станцыях — чыталі кніжкі, узгадвалі праказкі і легенды, малявалі сваіх любімых герояў і вобразы роднага краю, адгадвалі загадкі. З цікавасцю юныя чытачы азнаёміліся з выставай дзіцячай літаратуры. А добры настрой замацавалі традыцыйным фотаздымкам з галоўнымі героямі дзеі.
Андрэй Струнчанка
Фота прадстаўлена Мазалаўскім СДК