Так, у мясцовай сельскай бібліятэцы працавала выстава вырабаў з лазы «Беларускі кошык» майстра Ніны Карпенка з вёскі Хайсы (на здымку). На ёй былі прадстаўлены рознапланавыя вырабы — кошыкі, вазы, нават люлька для немаўлят. Праходзіла дадзеная выстава ў межах праекта «Наша хата талентамі багата».
У Мазалаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт для жыхароў аграгарадка з удзелам навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага. Падобныя імпрэзы прайшлі ва ўсіх дзіцячых школах Прыдзвіння. Сама ж канцэртная праграма ўключала яркія і незвычайныя нумары, падчас якіх выступалі салісты, дуэты, аркестр. Пачуць можна было і цымбалы, і скрыпку, і фартэпіяна, духавыя і ўдарныя інструменты.
Андрэй СТРУНЧАНКА