Для маленькіх жыхароў арганізавалі гульнёвую праграму з удзелам народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост». Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі ўспаміналі святочныя прыкметы, якія чулі ад сваіх бабуль.
З задавальненнем дзеці адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Самым прыемным момантам свята было паспрабаваць яблычны кекс, прыгатаваны кіраўніком клуба «Залаты ўзрост» Ірынай Толкач і наліўныя яблыкі новага ўраджаю.
Для ўсіх прысутных — дзяцей і дарослых кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці Ала Антаненка правяла майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў і падзелак з яблыкаў. Аказваецца, ёсць і такія.
У Мазалаўскай сельскай бібліятэцы для наведвальнікаў разгарнулася тэматычная выстава літаратуры «Спасаўка-ласаўка», якая сабрала шмат зацікаўленых.
Скончылася святочная дзея наведваннем этнаграфічнай выставы «З гарышчаў бабуль і дзядуль», што працуе ў фае Мазалаўскага СДК і карыстаецца поспехам у мясцовых жыхароў і гасцей аграгарадка.
Наперадзе яшчэ адзін Спас — арэхавы, які адзначаецца 29 жніўня.
Андрэй СТРУНЧАНКА