«Сэрцам адданыя роднай зямлi».  Гэты радок з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь стаў сапраўдным лейтматывам раённага свята, якое адбылося ў аграгарадку Ноўка напярэдадні Дня Незалежнасці.

Прысутных ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў з дзяржаўным святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Філіпенка. Пажадаўшы шчасця, здароўя, мірнага неба, светлай будучыні, працвітання нашаму раёну, ён падкрэсліў, што гэта дата мае вялікі сэнс. Гэта пачатак культурнага і духоўнага адраджэння, пачатак беларускай дзяржаўнасці.

Падчас акупацыі на тэрыторыі раёна былі спустошаны калгасы, прамысловыя прадпрыемствы, спалены 304 населенныя пункты. Тысячы жыхароў Прыдзвіння аказвалі супраціўленне і мужна процістаялі ворагу. Вызваленне Вiцебскага раёна аплачана жыццямі тысяч воінаў Чырвонай Арміі і партызан. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 15 жыхароў раёна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Нягледзячы на шматлікія разбурэнні і страты, жыхары Вiцебскага раёна цаною велізарных намаганняў сталі адраджаць сваю зямлю. У пасляваенныя гады званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымалі 7 чалавек.

Прадпрыемствы Вiцебскага раёна неаднойчы станавіліся ўдзельнікамі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, прызёрамі абласнога спаборніцтва сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Сёння прадукцыя і брэнд многіх прадпрыемстваў шырока вядомы за межамі рэспублікі. Невыпадкова і тое, што менавіта ў дзень вызвалення Беларусі, у раёне ўшаноўваюць сваіх працаўнікоў. Іх праца, адносіны да сваіх службовых абавязкаў, тыя вынікі, якія яны дэманструюць, з’яўляюцца прыкладам для іншых. Генадзь Філіпенка ўручыў пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару. Іх атрымалі дваццаць чалавек, сярод іх начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскага РАУС Андрэй Хамянок (на здымку).
Святочны настрой удзельнікам свята падарылі творчыя калектывы раёна, якія на мове танца і музыкі ўслаўлялі паэтычнае і светлае імя Беларусі.

Таццяна Дзiканава.
Фота аўтара.

Советуем прочесть:

 

ЗДЕСЬ вы можете задать ВОПРОС специалисту и получить на него квалифицированный ОТВЕТ

 


 

1 комментарий для “Дваццаць чалавек з Вiцебскага раёна атрымалі пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару

  1. Вчера специально распланировал маршрут своей прогулки мимо Витебского райисполкома, ЧТОБЫ ПОСМОТРЕТЬ НА САМЫХ ДОСТОЙНЫХ ИЗ ДОСТОЙНЫХ. Приятно удивило, что отмечены и результаты людей частного сектора экономики.

Обсуждение закрыто.