Як вецер, як птушка, дзе сонца, дзе зоры,

Так рвецца, нясецца ўдаль думка мая;

Абымецца з небам, пакоціцца ў мора,

Ў вялікае мора людскога жыцця…

Мая думка. Янка Купала

Сёння адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

З гэтай нагоды ў сістэме РЦБС праходзіць шэраг мерапрыемстваў. У бібліятэках раёна арганізаваны кнігавыстаўкі па тэме “2012 — год слова Янкі Купалы і Якуба Коласа”, праходзяць акцыі, літаратурныя гадзіны.

Напярэдадні ў Суражскай бібліятэцы прайшоў тыдзень прапаганды беларускай кнігі “Зорны вяночак”.

10 ліпеня раённая бібліятэка ў дзіцячым садку ладзіць гучныя чытанні па творах Я. Купалы. Прапагандысты кнігі вызначыліся і на раённым свяце мастацкага чытання “Слаўныя сыны зямлі беларускай”. У прыватнасці, бібліятэкар з аг. Вароны Ганна Ліцвінка атрымала на ім дыплом I ступени за выкананне вершаў уласнага сачынення.

Советуем прочесть:

ЗДЕСЬ вы можете задать ВОПРОС специалисту и получить на него квалифицированный ОТВЕТ

1 комментарий для “Вiцебскi раён адзначае 130-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

  1. І ў полі шырокім, і ў вузенькай хатцы Малюся я гэтаму сонцу на небе І зоркам, што ночкай мігцяцца. Малюся свабоднаму ветру – віхуры, Што лётае птушкай ад краю да краю, І пасвіць у высях панурыя буры, І ў комінах песні іграе. Малюся агню я, што сее пажары, Як стане пара, па нязмераным свеце, Наводзячы жудасць вялікаю карай, Пужаючы старцаў і дзеці. Малюся жывучай вадзіцы – разводдзю, Ў дзень ясны бліскучай, а страшнай уночы, Што, нівы палошчучы, йдзе, не праходзе І хаты, і чоўны друзгоча. Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму богу – ўсясвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі.

Обсуждение закрыто.