Падставай для «форткі» ў рабочым графіку агароднікаў цяплічнага камбіната ААТ «Рудакова» стаў конкурс прафесійнага майстэрства. Запрашэнне на своеасаблівы майстар-клас у цяпліцу атрымалі і мы.
Пятнаццаць работніц з пяці цэхаў адгукнуліся на прапанову старшыні прафсаюзнага камітэта Валянціны Крывянчук прыняць удзел у конкурсе. Дарэчы, ён ужо стаў традыцыйным. Некаторыя з дзяўчат не першы год такім чынам шліфуюць сваё прафесійнае майстэрства, таму выходзяць на конкурсы больш упэўнена. Тыя ж, хто ўпершыню спрабуе свае сілы ў прафпрыдатнасці, прыкметна хвалююцца. Аднак ніякіх скідак на ўзрост і працоўны стаж не робіцца. Таму рыхтуюцца ўсе загадзя, бо пачэсна атрымаць званне лепшага агародніка прадпрыемства.
пераможцы Н. Сільчукова, С. Ткачук і Т. Спасібёнак
Экзамен на прафпрыдатнасць майстрыцы агароднінных спраў пачалі з тэарэтычнай часткі. Кожная з удзельніц цягнула білет, у якім прапанавалася адказаць на тры пытанні, што тычыліся ведання агратэхнікі вырошчвання зеляніны, папярэджвання захворванняў агуркоў і таматаў, тэхнікі бяспекі.
Спатрэбілася ўдзельніцам конкурсу і хуткасць ў намотванні нітак на кручок. Тут, як пажартавала намеснік дырэктара па цяплічнаму камбінату Раіса Крупаціна, «таматніцы» не пакінулі нават шанцу «агурочніцам», бо ў апошніх вопыту не хапае ў гэткай далікатнай справе. Аднак якасць не падвяла ні тых, ні іншых. З позіркам на гадзіннік прайшла зборка картоннай тары. Некаторыя з канкурсантак узброіліся пальчаткамі, але не кожнай яны дапамаглі.
М. Пінчук з удзельніцамі конкурсу
Чым бліжэй фінал конкурсу, тым больш хваляваліся дзяўчаты, бо яны адстойвалі гонар усяго цэха, а гэта дадатковая адказнасць. А вось прафесіяналы спакойна рабілі сваю звычайную справу — якасна набілі насенныя касеты агуркамі. Падбадзервалі ўсіх калегі, якія прызналіся, што такія «іспыты» толькі згуртоўваюць калектыў.
На «дэсерт» арганізатары пакінулі выраб агароднінных упрыгажэнняў для святочнага стала. І тут фантазіі ўдзельніц можна было толькі пазайздросціць. З набору вітаміннай прадукцыі майстрыцы за 15 хвілін зрабілі востраў, дзе пад пальмамі адпачываюць божыя кароўкі, зялёны луг, на якім пасвяцца рагулі і шмат чаго іншага… Без перабольшвання, кожная работа прытэндавала на кулінарны шэдэўр. Менавіта такую адзнаку апетытным стравам з агародніны і зяленіва даў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Міхаіл Пінчук, які сачыў за конкурснымі спаборніцтвамі.
Выбраць пераможцаў аказалася справай не з легкіх. Усе пятнаццаць канкурсантак даказалі сваё майстэрства ў ходзе спаборніцтва. Усяго на адзін бал апярэдзіла сваіх дзяўчат па цэху Святлана Ткачук, заняўшы трэцяе месца. У чацвёртым цэху віншавалі Наталлю Сільчукову і Таццяну Спасібёнак, якія занялі першыя два месцы.
Не толькі апладысменты дасталіся ўдзельніцам конкурсу, яны сабралі цэлы кошык падарункаў, ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта прадпрыемства, якія паабяцалі і надалей падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, такія спаборніцтвы. Гэта добрая традыцыя — умець не толькі добра працаваць, дасягаючы значных вынікаў у вытворчасці агародніны і зяленіва, але і прафесійна адпачываць.
Таццяна Дзіканава.
Фота аўтара.
Советуем прочесть:
- Правильное питание — основа здоровья
- В Ольговском детском саду Витебского района появились Винни-Пух и мини-сцена
- На дороге Витебск-Лиозно конфискована партия незаконно перевозимой обуви на сумму более 73 миллионов белорусских рублей
ЗДЕСЬ вы можете задать ВОПРОС специалисту и получить на него квалифицированный ОТВЕТ
АФИША Витебска и Витебского района