Людміла Нікіціна
Ганаровага звання «Выдатнік адукацыі» ўдастоена загадчык аддзела ДУДА “Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна”, вядомы краязнаўца Людміла Нікіціна.
Яе імя шырока вядома не толькі ў нашым раёне, але і ў межах рэспублікі. 35 год яна адпрацавала на ніве адукацыі. З іх больш за 30 — настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Заронаўскай базавай школе. Сотні дзяцей пайшлі ў свет з родным словам, любоў да якога ім прывіла Людміла Канстанцінаўна.
Тутэйшы народны музей, кіраўніком якога з’яўляецца Нікіціна, па многіх накірунках дзейнасці прызнаны лепшым у Беларусі. Аб заслугах краязнаўцы сведчыць прысваенне ёй у 2012 годзе ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.
Выдатныя поспехі дастойна ацэнены.
Ніна Сталярэнка.