Паважаныя работнікі бібліятэк, ветэраны
бібліятэчнай працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

Кніга — крыніца ведаў, так было, ёсць і будзе. А сапраўдныя веды не купіш за грошы, не пазычыш. Вы з’яўляецеся захавальнікамі гэтага вялікага багацця. Вы дапамагаеце чытачам арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы. І нездарма кажуць: хто валодае інфармацыяй — той валодае светам.

Дзякуй вам за руплівую працу, энтузіязм і любоў да абранай справы. Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця і поспехаў у кожным пачынанні! Няхай з вашай дапамогай кніга будзе для людзей натхненнем сэрца і душы.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.