Яна адкрылася ў межах падпісанай дамовы аб культурным супрацоўніцтве паміж Віцебскім і Смаленскім абласнымі цэнтрамі народнай творчасці.
На здымку: галоўны мастак Віцебска АМЦНТ Ганна Перліна.
У экспазіцыі прадстаўлены дзявочыя і вясельныя вянкі, жаночыя наміткі, чапцы, хусткі ды шалі, а таксама — мужчынскія магеркі, брылі, аблавухі, картузы і іншыя, зробленыя па даўніх узорах майстрамі народных мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў вобласці — Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я.
Майстры Віцебскага раёна не засталіся ў баку і прадставілі на выставе хусткі з набіванкай, каптур (традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын), чапец і картуз, зробленыя майстрам па тэкстылю раённага цэнтра народных мастацкіх рамёстваў «Адраджэнне» Дзінай Даўгяла.
Падчас урачыстага адкрыцця выставы яе наведвальнікаў забаўляў беларускі народны персанаж Несцерка, а пазнавальны экскурс па выставе правяла кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ Людміла Вакар.
Пазнаёміцца з вырабамі майстроў Віцебшчыны жыхары і госці горада Смаленска змогуць да 4 снежня.
Андрэй Струнчанка, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ