Пачалася імпрэза з літаратурна-музычнай кампазіцыі «Жытняя і васільковая радзіма мая», падчас якой мясцовыя паэткі Ала Дружкова, Таццяна Кастэнка, Святлана Тузікава і Аляксандра Сіманава чыталі вершы пра родны край.

На здымку: ансамблі «Вераснянка» і «Ватра» з майстрам Ірынай Розінай.

У новых сцэнічных касцюмах, падрыхтаваных спецыяльна да гэтага мерапрыемства, выступіў народны ансамбль народнай песні і музыкі «Вераснянка». Не абышлося без выступленняў харэаграфічных калектываў – «Калінкі» і «Dance» пад кіраўніцтвам Вольгі Васільевай і Веранікі Арловай. Незабыўнымі сталі музычныя нумары ў выкананні вучняў і настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў. Добры настрой і цудоўныя песні падарылі гледачам удзельніцы народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост».

На здымку: загадчык Дома культуры Вольга Жураўская (злева) і Вольга Навуменка.

На мерапрыемстве прысутнічалі госці — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава і мастацкі кіраўнік раённага цэнтра культуры і творчасці Станіслаў Пазюк, якія за плённую працу, папулярызацыю традыцыйнай культуры адзначылі работнікаў Дома культуры і ўдзельнікаў творчых калектываў падзякамі.

Напрыканцы святочнага канцэрта традыцыйна сярод прысутных быў праведзены розыгрыш на падпіску газеты  «Жыццё Прыдз-віння». На гэты раз удача ўсміхнулася жыхарцы аг. Мазалава Вользе Навуменка.

Андрэй Струнчанка