Распачалося свята з тэатралізаванай купальскай дзеі з удзелам вядомых народных калектываў – ансамбля песні і музыкі «Вераснянка» і жаночага клуба «Залаты ўзрост». Не абышлося без удзельнікаў тэатральнага калектыву «Вобраз».
Разынкай свята народнага календара стаў конкурс на лепшы купальскі вянок, дзе перамогу атрымала мясцовая жыхарка Анастасія Навуменка (дарэчы, сплесьці вянок дапамагог ёй сын Уладзіслаў).
Каб знайсці чароўную папараць-кветку, арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для ўдзельнікаў розныя прыгоды і выпрабаванні – гульні, спевы, конкурсы. Па выніках творчых спаборніцтваў папараць-кветка аказалася ў Вікторыі Карэлінай.
Скончылася мерапрыемства карагодам побытавых танцаў, у які пусціліся як артысты, так і гледачы – усе ўдзельнікі свята.
Андрэй Струнчанка