Комплексны народны музей «Гісторыя Заронаўскага краю», што знаходзіцца ў Віцебскім раёне, захоўвае ўнікальныя экспанаты, сярод іх — сямейныя рэліквіі.
76 год беларусы жывуць пад мірным небам у незалежнай краіне, але сведкі Вялікай Айчыннай вайны дагэтуль пякучым болем па ўстаюць ў памяці народа.
Харошая песня заўсёды была верным памочнікам байца. З песняй ён адпачываў у хвіліны кароткага перапынку паміж баямі, успамінаў сваіх родных і блізкіх. Побач з яшчэ даваенным патэфонаму экспазіцыі музея размясціўся дзіўны сшытак. Гэты прадмет – салдацкі песеннік, гаспадаром яго быў Дыменштэйн Нахім Давыдавіч , связіст аэрадромнага абслугоўвання 4-й паветранай арміі. Салдат на вайне запісваў тэксты песень у сшытак– тут і легендарныя «Цёмная ноч», «Агеньчык», і салдацкія пераклады – «Аб вернасці», «Будучыя тры танкісты» – матыўзнаёмайпесні, а словы зусім іншыя. Гэту сямейную рэліквію ў заронаўскі музей перадала Ларыса Навумаўна Бруева–кіраўнік Віцебскага рэгіянальнага цэнтра «Пошук». Гэты песеннік яе бацькі доўгія гады захоўваўся ў сям’і як напамін пра бясконцую мужнасць і вытрымку падчас жахлівых ваенных ліхалеццяў. «Хтосказаў, што трэба кінуць песню на вайне? Пасля бою сэрца просіць музыкі ўдвайне!». Зараз пад мелодыю «Майскага вальса» юныя экскурсаводы распавядаюць гісторыю аднаго з 27 тысяч экспанатаў, паказваюць, што песня дапамагала нашым байцам перажываць цяжкія годы вайны.
Былі на вайне рэчы ,якія дапамагалі салдату перажыць цяжкасці: песня, перапіска з роднымі,невялікія бытавыя радасці. Сёння многія матэрыяльныя сведкі франтавога жыцця сталі музейнымі прадметамі. А гэта дае маладому пакаленню мажлівасць помніць пра абаронцаў Айчыны.
А. Гвоздзева.