Ці задумваўся хто-небудзь, з якімі пачуццямі адчыняюць дзверы  сельскай бібліятэкі хлапчукі і дзяўчынкі?  Якая яна, біліятэка, у фантазіях і спадзяваннях чытачоў? І які ён, сённяшні біліятэкар?

Па – мойму, бібліятэкар — самая выдатная прафесія на зямлі. Яна знаходзіцца ў той плоскасці чалавечага быцця, у якой штодзённа перасякаюцца скупасць і шчодрасць, дабро і зло, свет кніг і свет людзей. Дзе адно пераходзіць у іншае, патрабуючы асаблівых высілкаў па захаванні меры і раўнавагі. Для бібліятэкара чытач — гэта не статычная адзінка, а чалавек са сваімі індывідуальнымі асаблівасцямі. Бібліятэчная прафесія самая цікавая і займальная ў тым стаўленні, што кожны дзень прыносіць новыя знаёмствы з людзьмі і кнігамі, свежымі нумарамі газет і часопісаў.

А якой павінна быць бібліятэка? Адказваю з усёй упэўненасцю: гэта дом з яснымі вачыма… Бібліятэка павінна быць добрай і цёплай. І галоўнае, у такой бібліятэцы не тэхнічнае абсталяванне і ўбранне, што зараз таксама немалаважна, галоўнае — Чалавек. Людзям бібліятэчнай прафесіі уласцівыя чуласць, спагадлівасць, уважлівасць. Яны ўмеюць радавацца сваім чытачам: маленькім і дарослым, вучням і настаўнікам.

Сёння святкуецца Дзень бібліятэк. Хочацца ўсім людзям гэтай добрай прафесіі пажадаць здароўя, шчасця, ладу, дабрабыту, і, канечне, творчых поспехаў.

Андрэй Струнчанка.

Советуем прочесть:

ЗДЕСЬ вы можете задать ВОПРОС специалисту и получить на него квалифицированный ОТВЕТ

АФИША Витебска и Витебского района