Вучаніца 11 класа Запольскай школы Юля Галеева стала пераможцай абласнога этапа конкурсу доследных работ “Таямніцы малой радзімы”.
Школьніца з глыбінкі абышла 12 канкурсантаў. У намінацыі “Паданні” яна прадставіла работу, у якой сабрана каля 10 паданняў Запольскага краю, якія раней нідзе не друкаваліся. Кіраўніком у дзяўчынкі з’яўляецца настаўніца Людміла Фёдарава.
Падчас творчай абароны работы Юля расказала аб падрыхтоўцы і ходзе даследавання, прывяла некалькі паданняў і прапанавала паслухаць аудыёзапіс.
Апрача дыплома 1 ступені, Юля ўзнагароджана пуцёўкай на снежань у аздараўленчы лагер “Зубраня”, дзе будзе праходзіць рэспубліканскі этап конкурсу.
Ніна Сталярэнка.