Уважаемые жители и гости Витебского района!
Искренне поздравляем вас с Рождеством Христовым!
Этот светлый праздник озаряет нашу жизнь особой радостью, пробуждает самые добрые чувства, наполняет наши сердца любовью к ближним, стремлением сделать мир лучше.
Рождественские праздники приносят нам чудесные мгновения, незабываемые минуты счастья и благодати, исполнение всех светлых помыслов, помогают найти свою дорогу, ведущую к полной гармонии души и тела.
Пусть праздничное настроение рождественских дней станет неиссякаемым источником духовных сил для труда, творчества и общения с близкими людьми.
Пусть в вашей душе живут вера, надежда, любовь, милосердие и терпение!
Желаем вам крепкого здоровья, счастья, удачи, оптимизма и исполнения заветных желаний.
С Рождеством Христовым!
Председатель Витебского районного Совета депутатов В. В. Станкевич.
Председатель Витебского районного исполнительного комитета Г. Г. Сабынич.
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі!
«Нова радасць стала, што йшчэ не бывала, над Бэтлеемам зорка ясна свету заззяла»! Менавіта так, як штосьці даўняе, але заўсёды новае, жывое і небывалае ўспрымае хрысціянскі свет праўду пра нараджэнне Божага Сына. Так, у гэты свет прыходзіць Бог.
Прыходзіць, каб спадарожнічаць чалавеку: умацоўваць у выпрабаваннях, суцяшаць, даваць надзею і паказваць шлях у шчаслівую вечнасць. Таму зноў запальваюцца калядныя елкі, гучаць радасныя спевы, рыхтуюцца падарункі.
Збаўца нараджаецца ў стайні. Хоча гэтым сказаць, што не цураецца ніякай жыццёвай сітуацыі, у якую можа патрапіць чалавек. Ён прыйшоў, каб гэтую сітуацыю змяніць і тую людскую душу, якая нярэдка можа выглядаць, як хлеў, перамяніць у палац, у храм Свайго Духа. I трэба толькі паверыць у тое, што Хрыстос сапраўды мае моц змяніць жыццё чалавека на лепшае, і што Ён здольны даць сілы прайсці праз выпрабаванні. Нашага жыцця без нас не зменіць ніхто, але дзеля гэтага патрэбнае святло і моц духа, крыніцай якіх з’яўляецца ўцелаўлёнае Божае Слова.
Жадаю кожнаму з нас, дарагія браты і сёстры, каб Бэтлеемская зорка, якая прывяла да ясляў Збаўцы трох мудрацоў з усходу, пастушкоў, што пільнавалі свой статак, і нам адкрыла шлях да Божай Мудрасці, якая дазволіць нам весці жыццё, напоўненае згодай, радасцю і супакоем. Няхай моцная вера, трывалая надзея і непагасная любоў паселяцца ў Вашым сэрцы і ў кожным доме, як некалі гэта здарылася ў сціплай Бэтлеемскай стайні!
Алег Буткевіч, біскуп Віцебскі.